Без рубрики

Кнігу пра багацце архітэктуры вадзяных млыноў прэзентуюць у НББ

6 кастрычніка, Мінск . Прэзентацыя кнігі Францішка Жылкі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць” адбудзецца 7 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

У выданні адлюстравана гісторыя мукамольнай справы ў Беларусі змешчана каля 500 даўніх і сучасных фатаграфій. Апісаны цікавыя тэхнічныя і гістарычныя дэталі, а таксама выкарыстаны матэрыялы з успамінаў нашчадкаў беларускіх млынароў. Францішак Жылка склаў фотатэку здымкаў пачатку ХХІ стагоддзя, на якіх зафіксавана багацце архітэктуры вадзяных млыноў, іх гарманічнае спалучэнне з навакольным асяроддзем. “Выданне ўключае спісы вадзяных млыноў з архіваў Мінска, раздзелы, прысвечаныя млынам і млынарству ў вуснай народнай творчасці і творах мастакоў Беларусі”, – расказалі арганізатары.

Гасцям мерапрыемства таксама прадставяць выставу іншых твораў Францішка Жылкі і выданняў, прысвечаных млынарству ў Беларусі. Пачатак прэзентацыі ў 16.00 у галерэі “Лабірынт”.

Францішак Жылка – ураджэнец Смаргоншчыны, мецэнат, даследчык-краязнавец, аўтар шэрага артыкулаў. На яго пісьменніцкім рахунку кніга “Вілія вачыма вандроўніка: краязнаўчыя нарысы” (2012). Ён таксама з’яўляецца складальнікам выдання “Мае ўспаміны” (2018).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть