Без рубрики

Лукашэнка павіншаваў Эмамалі Рахмона з днём нараджэння | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

5 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з днём нараджэння, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

“Багаты жыццёвы вопыт, нястомнае служэнне мэтам развіцця Таджыкістана з’яўляюцца трывалай асновай вашай паспяховай, шматграннай дзяржаўнай дзейнасці, якая карыстаецца нязменнай падтрымкай народа”, – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць намаганні Прэзідэнта Таджыкістана, якія ён накіроўвае на ўмацаванне стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі.

“Упэўнены, што наша сумесная праца будзе служыць паўнацэннай рэалізацыі велізарнага патэнцыялу як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках міжнародных арганізацый”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть