Без рубрики

У Нацыянальным банку скасоўваюцца галоўныя ўпраўленні па абласцях | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

15 кастрычніка, Мінск . Для далейшай аптымізацыі структуры Нацыянальнага банка і яго штатнай колькасці з 1 сакавіка 2022 года скасоўваюцца яго галоўныя ўпраўленні па абласцях. Адпаведны ўказ нумар 392 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэта рашэнне абумоўлена значным скарачэннем рэалізуемых галоўнымі ўпраўленнямі банка функцый.

Выкананне астатніх функцый будзе ўскладзена на структурныя падраздзяленні цэнтральнага апарату Нацыянальнага банка без павелічэння іх штатнай колькасці і ў рамках выконваемых імі задач згодна з дзеючымі палажэннямі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть