Без рубрики

Курсанты Ваеннай акадэміі Беларусі ўдзельнічаюць у вучэнні АДКБ “Пошук-2021” у Таджыкістане


Фота “Ваяр”

19 кастрычніка, Мінск . На палігоне ў Таджыкістане прадаўжаецца вучэнне з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ “Баявое братэрства – 2021”, у рамках якога праводзіцца вучэнне разведвальных падраздзяленняў АДКБ “Пошук-2021”. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Для вядзення разведкі ў інтарэсах КСАР АДКБ прыцягваюцца разведвальныя падраздзяленні Узброеных Сіл Беларусі, у склад якіх увайшла і група курсантаў факультэта ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі.

“Пры падрыхтоўцы да вучэння асаблівая ўвага ўдзялалася пытанням выжывання разведгрупы ва ўмовах гарыста-пустыннай мясцовасці і арыентаванню на мясцовасці. Курсанты атрымліваюць бясцэнны вопыт у выкананні вучэбна-баявых задач, які спатрэбіцца ім у войсках”, – адзначыў начальнік кафедры сіл спецыяльных аперацый і вайсковай разведкі факультэта ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Аляксандр Красноўскі.

Разведгрупа курсантаў сумесна з разлікам БАК “Маскіт” у складзе разведвальнага атрада рушыла ў раён разведкі і вядзе пошук базы ўмоўнага незаконнага фарміравання праціўніка. Раён разведкі складае каля 40 кв.км. На працягу трох сутак ім трэба будзе знайсці аб’ект, перадаць яго каардынаты ў цэнтр і знішчыць пры неабходнасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть