Без рубрики

Падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж ЕЭК і Еўрапейскім рэгіянальным бюро СААЗ


Фота Міністэрства аховы здароўя

13 кастрычніка, Мінск . Сёння ў Мінску падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Еўрапейскім рэгіянальным бюро СААЗ,

Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге і член Калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Назаранка.

Цырымонія падпісання адбылася на палях 34-га пасяджэння Савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Яно пройдзе 12-13 кастрычніка ў Мінску.

Членамі савета з’яўляюцца міністры аховы здароўя і галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы. Плануецца, што аб выніках старшынства Беларусі ў савеце раскажа яго старшыня, міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч. Таксама ў парадку дня пасяджэння абмеркаванне шырокага спектра пытанняў супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя: ход выканання сярэднетэрміновага плана сумесных дзеянняў па процідзеянні распаўсюджванню інфекцыйных хвароб, пытанні развіцця анкалагічнай службы СНД, развіцця тэлемедыцынскага трансгранічнага ўзаемадзеяння, арганізацыі псіхолага-псіхіятрычнай дапамогі пацярпелым пры надзвычайных сітуацыях і іншыя.

Удзел у пасяджэнні таксама прымуць дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге і рэгіянальны дырэктар ЮНЭЙДС для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Прадугледжваецца, што Ханс Клюге падзеліцца сваім меркаваннем аб уроках, атрыманых у ходзе пандэміі COVID-19, у кантэксце забеспячэння гатоўнасці да надзвычайных сітуацый і рэагавання на іх.

У плане мерапрыемства таксама знаёмства гасцей з работай Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, а таксама іншых арганізацый аховы здароўя.

Савет па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя СНД створаны 26 чэрвеня 1992 года. Пагадненне падпісана кіраўнікамі ўрадаў 10 дзяржаў, сярод іх: Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна і Малдова. Азербайджан не з’яўляецца ўдзельнікам гэтага пагаднення, але яго прадстаўнікі прымаюць удзел у дзейнасці савета і яго рабочых органаў. Старшынства ў савеце ажыццяўляецца па чарзе кожнай дзяржавай СНД. У 2021 годзе ў савеце старшынствуе Беларусь.

Мэта савета – садзейнічанне ўсебаковаму супрацоўніцтву дзяржаў – удзельніц Садружнасці ў галіне аховы здароўя і забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, развіцця і ўмацавання міждзяржаўных адносін у галіне фармацыі, медыцынскай навукі і тэхнікі, іншых пытаннях захавання, аднаўлення і паляпшэння здароўя насельніцтва.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть