Без рубрики

Лукашэнка: крытыка ў адрас Белкаапсаюза за непаваротлівасць і абыякавасць часта аб’ектыўная | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Выступае Аляксандр Лукашэнка

8 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнае, што крытыка ў адрас Белкаапсаюза часта аб’ектыўная. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы ўдзел у агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў,

“На жаль, вымушаны зрабіць вывад, што разуменне такіх простых рэчаў і наогул вастрыні моманту, у якім жыве краіна, ёсць не ва ўсіх работнікаў на месцах. І крытыка ў адрас Белкаапсаюза ў сродках масавай інфармацыі за непаваротлівасць, абыякавасць, наплявацельскае стаўленне да людзей часта аб’ектыўная”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Напрыклад, як дакладвае Камітэт дзяржаўнага кантролю, выяўлены факты адсутнасці элементарнай інфармацыі для грамадзян аб магчымасці вывазу сабранай прадукцыі з асабістага падворка, а асобныя прыёманарыхтоўчыя пункты наогул часта закрыты па незразумелых прычынах. “У выніку пакрыўджаныя такім стаўленнем людзі пішуць скаргі ва ўсе інстанцыі. А тавар гніе і прападае”, – адзначыў Прэзідэнт.

“Вы нарэшце павінны зразумець, што вы ў тым ліку прадстаўляеце ўладу там, на месцах. Па вашай рабоце сельскія жыхары даюць ацэнку і Прэзідэнту. Няўжо незразумела, што ў масавы сезон ягад, грыбоў, яблыкаў вашы кропкі павінны быць даступны круглыя суткі? Ва ўсіх ёсць мабільныя тэлефоны. І не так складана арганізаваць, каб вашых нарыхтоўшчыкаў людзі ведалі лепш, чым старшынь раёнаў. Няхай яны будуць пастаянна на сувязі і аказваюць нармальныя паслугі”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама даручыў наладзіць цеснае супрацоўніцтва з кожным фермерам, уладальнікам асабістай падсобнай гаспадаркі: “Ідзіце да іх. Яшчэ да пачатку веснавых палявых работ варта прапрацаваць магчымыя напрамкі. Чаму гэта не стала нормай і сістэмай для ўсёй краіны?”

“Закупкі ў насельніцтва застаюцца на строгім кантролі, і задача новага кіраўніцтва – эфектыўна арганізаваць гэты працэс”, – рэзюмаваў Прэзідэнт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть