Без рубрики

У Ізраілі ў час беспарадкаў арыштаваны 22 чалавекі


Фота Reuters

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Іерусаліме адбыліся сутыкненні паміж палесцінцамі і ізраільскімі паліцэйскімі, тры чалавекі пацярпелі, 22 удзельнікі беспарадкаў арыштаваны. Аб гэтым паведамляе The Jerusalem Post.

Пратэстуючыя закідалі аўтобус камянямі, у выніку чаго 38-гадовы вадзіцель атрымаў траўму галавы асколкам шкла і 16-гадовы падлетак атрымаў раненне ў жывот каменем. Абодва шпіталізаваны.

Таксама пацярпеў супрацоўнік паліцыі. Ён атрымаў раненне каменем, кінутым у яго ўдзельнікам беспарадкаў.

Паліцыя арыштавала 22 падазроныя і абвінаваціла іх у закідванні камянямі транспартных сродкаў і парушэнні руху транспарту.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть