Без рубрики

Шумілін: праграма інавацыйнага супрацоўніцтва СНД накіравана на рэалізацыю глабальных праектаў


Фота з архіва

24 верасня, Мінск . Рэалізацыя Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД на перыяд да 2030 года накіравана на стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей і глабальных праектаў у рамках агульнай інавацыйнай прасторы Садружнасці. Аб гэтым расказаў сёння на чарговым пасяджэнні Эканамічнага савета СНД старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін, паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.

Паводле яго слоў, выкананне праграмы будзе ажыццяўляцца шляхам выканання комплексных планаў мерапрыемстваў тэрмінам на пяць гадоў, якія змяшчаюць канкрэтныя ініцыятывы з пазначэннем адказных выканаўцаў, а таксама тэрмінаў іх выканання. На гэты час профільныя органы дзяржаўнага кіравання, Рассупрацоўніцтва, фонд «Сколкава» сумесна з Выканаўчым камітэтам СНД падрыхтавалі праект комплекснага плана мерапрыемстваў на 2021-2025 гады. Згодна з дакументам, да 2025 года плануецца стварыць не менш за 20 цэнтраў калектыўнага карыстання і цэнтраў камерцыялізацыі інавацый, якія ахопліваюць найбуйнейшыя навуковыя цэнтры Садружнасці. У адрозненне ад папярэдняй праграмы ў комплексным плане значная ўвага ўдзяляецца развіццю сістэмы кадравага забеспячэння міждзяржаўнага інавацыйнага супрацоўніцтва, а таксама рэалізацыі праграм стажыровак даследчыкаў у вядучых навуковых арганізацыях і ўніверсітэтах СНД.

«Важнымі чаканымі вынікамі сумеснай работы стануць павелічэнне колькасці прарыўных тэхналогій і перспектыўных распрацовак, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату, і, што самае галоўнае, забеспячэнне росту дабрабыту і павышэння якасці жыцця насельніцтва ў нашых краінах», — сказаў Аляксандр Шумілін. Ён таксама адзначыў, што ў рэалізацыі праграмы і комплекснага плана будзе задзейнічана больш за 30 найбуйнейшых навуковых і інавацыйных арганізацый, у тым ліку Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, расійскі фонд «Сколкава», Нацыянальны венчурны фонд Арменіі, Беларускі інавацыйны фонд, суб’екты інавацыйнай інфраструктуры краін СНД.

Па выніках пасяджэння эканамічнага савета СНД прынята рашэнне адобрыць і ўнесці на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці праект комплекснага плана мерапрыемстваў на 2021-2025 гады па рэалізацыі Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц на перыяд да 2030 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть