Без рубрики

Выставу керамікі “Мастацтва жывога агню” прадставяць у Магілёве 12 кастрычніка


Фота з архіва

11 кастрычніка, Магілёў . У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава 12 кастрычніка адкрыецца выстава “Мастацтва жывога агню”. Аб гэтым расказалі ва ўстанове культуры.

Праект рэалізаваны па выніках XVII Міжнароднага пленэру па кераміцы “Арт-Жыжаль”, які праходзіў у Бабруйскім раёне з 17 ліпеня па 2 жніўня. У яго ўвайшлі творы 17 удзельнікаў з Беларусі, Грузіі, Малдовы, Перу, Расіі і Украіны. Работы майстроў аб’яднаны тэмай фальклору і міфалогіі ў мастацтве сучаснай керамікі. Кожны з удзельнікаў раскрыў яе па-рознаму, злучыўшы аўтарскае бачанне і адметнасць культуры сваёй краіны.

“У творчых работах удзельнікі прадэманстравалі разнастайнасць тэхналагічных працэсаў, спалучэнне розных спосабаў абпалу, дыяпазон пластычных уласцівасцей гліністых матэрыялаў, а таксама рэльефных, фактурных, каляровых і графічных спосабаў апрацоўкі паверхні дэкаратыўных форм”, – расказалі ў музеі.

Перад тым як экспанавацца ў абласным цэнтры, падагульняючая выстава была прадстаўлена шырокаму колу гледачоў у Бабруйскім мастацкім музеі. Пасля Магілёва работы міжнароднага пленэру па кераміцы ўбачаць жыхары і госці сталіцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть