Без рубрики

Лукашэнка зноў наведаў чырвоную зону ў кавід-аддзяленні бальніцы | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


У чырвонай зоне

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

Лукашэнка наведвае Мінскую абласную клінічную бальніцу

Еўропу накрывае новая хваля каранавіруса

20 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Мінскай абласной клінічнай бальніцы наведаў чырвоную зону, дзе знаходзяцца на лячэнні пацыенты з COVID-19,

У папярэднія хвалі захваральнасці на каранавірус Аляксандр Лукашэнка ўжо неаднаразова наведваў медустановы, дзе лечаць пацыентаў з каранавірусам, у тым ліку і чырвоныя зоны.

Да гэтага яму падрабязна далажылі аб рабоце бальніцы ў гэтым напрамку – колькасці пацыентаў, наяўнасці неабходнага абсталявання, лякарстваў і кіслароду.

Абласная клініка ў ліпені 2020 года пачала аказваць дапамогу пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй. За студзень – верасень тут пралечана больш за тысячу чалавек. Для хворых на каранавірус у бальніцы вылучана 220 ложкаў.

Інфекцыйныя аддзяленні разгорнуты на базе рэўматалагічнага, пульманалагічнага, неўралагічнага, нефралагічнага, кардыялагічнага і хірургічнага аддзяленняў. Акрамя таго, у клініцы вылучаны 22 рэанімацыйныя ложкі для COVID-хворых на базе аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі.

Паводле даных на 19 кастрычніка, у інфекцыйных аддзяленнях бальніцы на лячэнні знаходзяцца 203 пацыенты, з іх 21 чалавек у цяжкім стане, на ШВЛ – 11 пацыентаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть