Дзень настаўніка |
У Беларусі Дзень настаўніка традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. У бягучым годзе свята прыпадае на 3 кастрычніка.
Статыстычны партрэт беларускага настаўніка:
— 86,5% настаўнікаў і кіраўнікоў школ — жанчыны,
— 99,6% настаўнікаў і кіраўнікоў школ працуюць у дзяржаўных установах агульнай сярэдняй адукацыі,
— 93,7% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую адукацыю,
— 78,7% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю,
— 68,6% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць стаж работы па спецыяльнасці большы за 15 гадоў.
Сярэдняя заработная плата настаўніка ў студзені — жніўні 2021 года склала Br1139,5.
У Беларусі функцыянавала 3009 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе навучалася 1058,3 вучня. Колькасць настаўнікаў (уключаючы сумяшчальнікаў) ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі краіны склала 111,4 тыс. чалавек*:
— у гарадской мясцовасці — 77,9 тыс. настаўнікаў,
— у сельскай мясцовасці — 33,5 тыс. настаўнікаў.
У сярэднім на аднаго настаўніка прыпадала 10 вучняў:
— у гарадскіх школах — 11 вучняў,
— у сельскіх школах — 5 вучняў.
Топ-5 прадметаў па колькасці настаўнікаў:
настаўнікаў-мужчын:
— фізічная культура — 62,7%,
— дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка — 58,3%,
— працоўнае навучанне — 42,4%,
— фізіка — 34,3%,
— гісторыя і іншыя грамадскія дысцыпліны — 29,3%;
настаўнікаў-жанчын:
— беларуская мова і літаратура — 97,9%,
— беларуская мова і літаратура — 97,4%,
— замежныя мовы — 95%,
— хімія — 91,5%,
— біялогія — 91,1%.
*Тут і далей — на пачатак 2020/2021 навучальнага года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.