Без рубрики

БМЗ завяршае рэканструкцыю пылагазаўлоўнай устаноўкі


Фота БМЗ

5 кастрычніка, Гомель . БМЗ пачаў завяршальны этап комплекснай рэканструкцыі пылагазаўлоўнай устаноўкі, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Беларускі металургічны завод прадаўжае рэалізацыю праекта «Комплексная рэканструкцыя пылагазаўлоўнай устаноўкі (ПГУ-3)». Для яго завяршэння з 5 кастрычніка спынена работа дугавай сталеплавільнай печы нумар 3 (ДСП-3).

«За час спынення печы будзе праведзена рэканструкцыя існуючай сістэмы ўлоўлівання і ачысткі адыходзячых газаў ад дугавай сталеплавільнай печы нумар 3 з будаўніцтвам новай пылагазаўлоўнай устаноўкі. Будуць устаноўлены новыя дадатковыя рукаўны фільтр і паддахавы парасон, а таксама сістэма маніторынгу выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу. Усё гэта ў комплексе дасць магчымасць знізіць аб’ёмы выкідаў ад сталеплавільнай печы нумар 3 на 460,41 т/год», — расказалі на прадпрыемстве.

Генеральны праекціроўшчык УП «Белпрампраект» атрымаў станоўчыя заключэнні экалагічнай і будаўнічай экспертыз па праекце. Фінляндская фірма паставіла неабходнае тэхналагічнае абсталяванне. На 1 верасня гэтага года фактычны аб’ём інвестыцый з пачатку рэалізацыі праекта «Комплексная рэканструкцыя ПГУ-3» склаў больш за $12 млн.

«Цяперашняя мадэрнізацыя ПГУ-3 дасць магчымасць павысіць экалагічнасць нашай вытворчасці. Асноўныя работы па рэканструкцыі будуць праводзіцца з кастрычніка 2021 года па люты 2022-га. Пры гэтым завод будзе прадаўжаць працаваць, выкарыстоўваючы дзве з трох сталеплавільных пячэй», — падкрэслілі на БМЗ.

ААТ «БМЗ — кіруючая кампанія холдынга «БМК» — высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца са звязаных адным тэхналагічным ланцужком мэталургічнай, пракатнай, трубнай, метызнай вытворчасцей і цэхаў інфраструктуры. Штогод больш за 80 працэнтаў выпускаемай БМЗ прадукцыі адпраўляецца на экспарт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть