Без рубрики

Беларускія фехтавальшчыцы выйгралі два медалі на спаборніцтвах у Мексіцы


Фота з архіва

4 кастрычніка, Мінск . Беларускія спартсменкі Ганна і Яна Андрэенка з Гомеля выйгралі два медалі на этапе Кубка свету катэгорыі сатэліт па фехтаванні на рапірах, які завяршыўся ў Гвадалахары (Мексіка),

Ганна Андрэенка стала ўладальніцай золата, па ходу турніру перамогшы саперніцу з Калумбіі Валянціну Уртада-Мора — 15:2, амерыканак Скайлар Найт (15:7) і Эрыку Кастанеда (15:12), мексіканак Наталі Міхель (15:13), якая выйграла бронзу, і Алелі Эрнандэс (15:13), якая ў выніку стала сярэбраным прызёрам.

Яна Андрэенка стартавала з перамогі над мексіканкай Жанет Пачэка (15:8), калумбійкай Таццянай Прыета (15:8), яшчэ адной прадстаўніцай Мексікі Мелісай Рэбаледа (15:6). У паўфінале ўраджэнка Гомельшчыны была вымушана прызнаць перавагу Алелі Эрнандэс — 13:15, аднак згодна з рэгламентам турніру стала бронзавай медалісткай спаборніцтваў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть