Без рубрики

Тайланд уводзіць новыя правілы наведвання краіны замежнымі турыстамі ва ўмовах COVID-19


Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

Уводзіць бустарную дозу вакцыны ад COVID-19 людзям са зніжаным імунітэтам можна праз паўгода

“Людзей нельга кідаць”. Лукашэнка растлумачыў, чаму нельга прыпыняць планавую меддапамогу

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Каралеўства Тайланд прыняў рашэнне аб новых правілах наведвання краіны замежнымі турыстамі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ганаровым консульстве Тайланда ў Беларусі.

“Спіс краін па ўзроўні перадачы каранавіруснай інфекцыі COVID-19 скасаваны, – расказалі ва ўстанове. – Цяпер Тайланд вітае гасцей і падарожнікаў з любой краіны свету. Аднак праходжанне каранціну пасля прыбыцця ў краіну ўсё яшчэ застаецца абавязковым. Умовы каранціну залежаць ад вакцынацыі турыстаў і ад катэгорыі атэля, які неабходна браніраваць для пражывання ў час каранціннага перыяду”.

Так, поўнасцю вакцынаваныя турысты вакцынамі, якія ўваходзяць у спіс адобраных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя і Міністэрствам аховы здароўя Каралеўства Тайланд, і якія маюць адпаведныя сертыфікаты аб вакцынацыі, могуць наведваць некаторыя курорты краіны па праграмах “Пясочніц” – “Пясочніца Пхукета” і “Самуі Плюс” – з улікам праходжання 7-дзённага каранціну ў атэлях катэгорыі SHA+ (маючых SHABA сертыфікат). У такім выпадку ўмовы каранціну наступныя: абавязковы начлег у атэлі, астатні час турысты могуць перамяшчацца па курорце па сваім жаданні.

Вакцыны Gam-СOVID-Vас (“Спадарожнік V”) Расійскай Федэрацыі і SARS-Соv-2 Vассіnе (Vero Сell), Inactivated КНР уключаны ў названы спіс.

Невакцынаваныя або часткова вакцынаваныя турысты таксама могуць наведваць каралеўства з улікам праходжання 10-дзённага каранціну ў атэлях катэгорыі АSQ і АLQ. У такім выпадку ўмовы каранціну – абавязковае знаходжанне на працягу ўсяго перыяду каранціну практычна без магчымасці выходзіць з нумара з умовай атрымання ўсіх неабходных паслуг у нумары (харчаванне, медыцынскае абслугоўванне, здача ПЛР-тэстаў). Умовы знаходжання на каранціне залежаць ад выбранага атэля катэгорыі АSQ і АLQ.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть