Без рубрики

Сяргей Клішэвіч: Фашысцкае стаўленне да мігрантаў пагражае ростам актыўнасці радыкальных элементаў ужо ўнутры ЕС |


Сяргей Клішэвіч
Першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ

Фашысцкія метады ў адносінах да мігрантаў могуць прывесці да росту актыўнасці радыкальных элементаў ужо ўнутры Еўрапейскага саюза. Аб гэтым заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч, каменціруючы жорсткае абыходжанне пагранічнікаў Літвы з іракскімі мігрантамі.

“Па выніках інцыдэнту можна спрагназаваць шэраг наступстваў. Напрыклад, падоўжыцца маршрут і канцавы пункт перакідкі мігрантаў. Калі раней яны здаваліся літоўскім патрулям у прыгранічных раёнах, не ставячы за мэту скрытнае перамяшчэнне, то цяпер будуць старацца пранікнуць углыб тэрыторыі Літвы, каб іх не выправадзілі ўзброеныя фарміраванні, якія дзейнічаюць на граніцы. Адпаведна, калі да гэтага з мігрантамі сутыкаліся ў асноўным сельскія жыхары паўднёвых раёнаў Літвы, то цяпер кола такіх кантактаў значна пашырыцца, – адзначыў парламентарый. – А калі літоўскі бок і далей будзе дапускаць фашысцкія метады ў адносінах да мігрантаў – агонь на паражэнне, збіццё, катаванні, – гэта прывядзе да росту актыўнасці радыкальных элементаў ужо ўнутры Еўрапейскага саюза. Брусель рызыкуе атрымаць афрыканскія і мусульманскія бунты не толькі на тэрыторыі Літвы, але і ў шэрагу еўрапейскіх сталіц, дзе пражываюць вялікія дыяспары”.

Сяргей Клішэвіч падкрэсліў, што, калі раней міграцыя мела мірны характар, то цяпер не выключана, што для самаабароны мігранты будуць прымяняць падручныя сродкі, запальныя сумесі, халодную зброю і іншае.

“Хачу адзначыць, што з тэрыторыі Літвы нашых грамадзян у Telegram-каналах падрабязна інструктавалі аб метадах і формах процідзеяння праваахоўным структурам. Не выключана, што вопыт прымянення гэтых інструкцый вернецца да літоўскага боку ў новых, нечаканых для яго формах. Асобнае пытанне – гэта ўзаемадзеянне з этнічнымі злачыннымі групоўкамі, што забяспечваюць нелегальны транзіт. Мігранты, якія знаходзяцца ў Вільнюсе (а гэта цэнтр літоўскай злачыннасці, найбольш крымінагенны рэгіён), актыўна будуць папаўняць такія групоўкі. Такім чынам каналы перакідкі хутка ўмацуюцца, – сказаў дэпутат. – У якасці парады літоўскаму боку: я звярнуў бы ўвагу не на ўяўныя дзеянні Мінска па арганізацыі міграцыі, як гэта падаецца ў літоўскіх СМІ, а на карупцыйны складнік у органах дзяржаўнай пагранічнай службы Літвы. Для краіны, якая знаходзіцца пад знешнім амерыканскім кіраваннем, характэрны такія эксцэсы, калі ваенізаваныя структуры знаходзяцца ў стане разлажэння і зарабляюць на апекаванні злачыннай дзейнасці. Размова не толькі аб нелегальнай міграцыі, але і кантрабандзе цыгарэт, паліва, наркатычных сродкаў, гандлі людзьмі”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть