Без рубрики

Лукашэнка павіншаваў Ксенію Галецкую з перамогай на музычным конкурсе Sanremo Junior у Італіі | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Ксенія Галецкая (справа). Фота з Instagram-акаўнту

18 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ксенію Галецкую з перамогай на міжнародным музычным конкурсе Sanremo Junior у Італіі. Аб гэтым паведамілі 17 кастрычніка ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

“Ты праславіла Беларусь, паказала ўсяму свету, што ў нас таленавітая і працавітая моладзь, якая любіць сваю краіну, – гаворыцца ў віншаванні. – Словы ўдзячнасці і павагі хачу перадаць бацькам, педагогам, прадзюсарскаму цэнтру “Спамаш” і ўсім, хто дапамагаў табе пакарыць высокую творчую вяршыню”.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Ксенію Галецкую наперадзе чакае яшчэ шмат перамог, яркіх выступленняў і верных паклоннікаў. Кіраўнік дзяржавы пажадаў юнай спявачцы здароўя, натхнення і поспехаў у вучобе і творчасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть