Без рубрики

Шумілін: пасажырскі транспарт у гарадах Беларусі плануюць актыўна пераводзіць на электрычнасць


Аляксандр Шумілін

12 кастрычніка, Мінск . Пасажырскі транспарт у гарадах Беларусі плануюць актыўна пераводзіць на электрычнасць. Аб гэтым паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін у час адкрыцця XXV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму Energy Expo 2021,

“Пытанні энергетыкі і экалогіі заўсёды былі драйверамі інавацый. У нашай краіне нядаўна прынята дзяржпраграма па развіцці электратранспарту. Мы ставім амбіцыйную задачу да 2025 года 45 працэнтаў пасажырскага транспарту ў гарадах перавесці на электрычнасць. Гэта немагчыма зрабіць без новых матэрыялаў, тэхналогій, накапляльнікаў энергіі, якія сёння распрацоўваюцца і ствараюцца”, – сказаў Аляксандр Шумілін.

Ён адзначыў, што вялікая ўвага ўдзяляецца і пытанню перапрацоўкі адходаў. “Мы павінны развіваць сваю эканоміку, прамысловасць, але з мінімальнай нагрузкай на навакольнае асяроддзе. Перапрацоўка адходаў – важны напрамак навукі і тэхналогій”, – адзначыў старшыня ДКНТ.

Сёння на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы “Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра” (Energy Expo) прадстаўлены амаль 130 навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак у галіне энергетыкі і рацыянальнага энергазберажэння, геалогіі, аховы навакольнага асяроддзя, экалагічнай бяспекі. На калектыўным стэндзе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях свае экспанаты дэманструюць установы і арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрства адукацыі, Міністэроства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Сярод найбольш цікавых распрацовак – праграмна-апаратны комплекс у выглядзе бесправадной аднаўзроўневай сістэмы збору, уліку, апрацоўкі і перадачы інфармацыі аб спажыванні энергарэсурсаў (АСКУЭР) на аснове SMART-лічыльніка, арганамінеральныя ўгнаенні і прэпараты, якія даюць магчымасць аднаўляць урадлівы слой зямлі, тэхналогія сінтэзу малочнай кіслаты для атрымання біяраскладальных палімерных матэрыялаў, тэхналогія вырабу энергазберагальных плоскіх алюмініевых награвальных элементаў, архітэктурны 3D-макет цэнтра з сонечнай электрастанцыяй са светлавым і дынамічным адлюстраваннем выпрацоўкі электраэнергіі на працягу светлавога дня і іншыя.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка Energy Expo праходзіць у сталічным Футбольным манежы (на адной пляцоўцы з міжнароднымі спецыялізаванымі выстаўкамі Oil&Gas Technologies, “Атамэкспа-Беларусь”, “ЭкспаСвятло”, “Водныя і паветраныя тэхналогіі”, “ЭкспаГорад”).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть