Без рубрики

Дзённікі талент-шоу X-Factor пачнуць выходзіць з 25 верасня на “Беларусь 1”


Фота з архіва

22 верасня, Мінск . У эфіры тэлеканала “Беларусь 1” 25 і 26 верасня выйдуць першыя вялікія выпускі тэматычных дзённікаў прэм’ернага музычнага праекта “X-Factor у Беларусі”. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

“Падрыхтоўка буйнейшай эфірнай падзеі тэлесезона 2021/2022 на фінішнай прамой – праз некалькі тыдняў Белтэлерадыёкампанія прадставіць першы сезон папулярнай франшызы. Канкурсанты, а гэта амаль трыста яркіх і таленавітых чалавек з усіх куткоў краіны, падзяліліся са здымачнай групай сваімі асабістымі гісторыямі і сустрэліся твар у твар с зорнымі настаўнікамі – Русланам Аляхно, Вольгай Бузавай, Сяргеем Саседавым і Сяргеем Пархоменкам (Сярога). Тыя, хто пачулі запаветныя “так” у адказ на свае выступленні, прайшлі інтэнсіўную і разнапланавую падрыхтоўку да вялікай сцэны ў трэніровачным лагеры праекта, выконваючы творчыя заданні на выбыванне. Хто са шчасліўчыкаў дакажа аўтарытэтным настаўнікам і тэлегледачам, што дастойны звання першага беларускага X-Factor, стане вядома ў прамым эфіры ў снежні”, – расказалі ў прэс-службе.

Аб тым, што засталося за кадрам насычаных здымак першага беларускага шоу-праекта X-Factor, раскажуць відэадзённікі ў эфіры “Беларусь 1” і на афіцыйным YouTube-канале шоу XFactorBelarus, а ўжо ў гэтыя выхадныя ў 20.25 гледачоў чакаюць два вялікія спецвыпускі.

Прэм’ера шоу-праекта “X-Factor у Беларусі” адбудзецца 9 кастрычніка на “Беларусь 1”. Убачыць закуліссе творчай кухні, даведацца пра ўсе падрабязнасці цяпер можна ў афіцыйным акаўнце ў Instagram @xfactorbelarus, на YouTube-канале XFactorBelarus і ў іншых сацсетках. Аб праекце расказваюць таксама ў інфармацыйных выпусках Агенцтва тэленавін, у ранішняй праграме “Добрай раніцы, Беларусь!” і ў эфіры каналаў Беларускага радыё.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть