Без рубрики

Санкцыйны бумеранг: Літва спыняе мадэрнізацыю чыгуначнага ўчастка з-за абмежаванняў ЕС і ЗША супраць Беларусі


Фота з архіва

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва з-за санкцый ЕС і ЗША супраць Мінска прыпыняе рэалізацыю праекта па мадэрнізацыі ўчастка чыгункі коштам 60 млн еўра. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на кампанію LTG Infra, якая кіруе інфраструктурай дзяржаўнага прадпрыемства Lietuvos Gelezinkeliai.

Адзначаецца, што “геапалітычная сітуацыя ў сувязі з санкцыямі ЕС і ЗША супраць Беларусі” вымушае перагледзець рэалізацыю “некаторых інфраструктурных праектаў, у тым ліку будаўніцтва другой каляі і іншых работ на ўчастку Плунге – Шатэйкяй агульным коштам 60 млн еўра”.

У бліжэйшы час LTG Infra пачне працэдуру скасавання дагавора па ажыццяўленні праекта з фірмай Kauno Tiltai, якая выйграла тэндар.

Тэндар прадугледжваў абнаўленне чыгуначнага палатна на ўчастку працягласцю 13,9 км, сістэм сувязі, рэканструкцыю мастоў і іншых інжынерных збудаванняў, пашырэнне манеўровых пуцей на станцыях Плунге і Шатэйкяй. Участак чыгункі знаходзіцца на захадзе Літвы. Канечным пунктам магістралі з’яўляецца Клайпеда, праз марскі порт якой балтыйская рэспубліка актыўна ажыццяўляла экспартны транзіт беларускіх грузаў.

Літве пагражае страта гэтага транзіту, ільвіная доля ў якім прыпадала на беларускія калійныя ўгнаенні і нафтапрадукты. Прадпрыемства Lietuvos Gelezinkeliai папярэдзіла, што ў выніку ўтвараецца дэфіцыт сродкаў на ўтрыманне інфраструктуры чыгунак у памеры 60 млн еўра, якія давядзецца кампенсаваць субсідыямі з дзяржаўнага бюджэту.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть