Без рубрики

На вучэнні АДКБ “Баявое братэрства” знішчана ўмоўнае незаконнае фарміраванне


Фота “ВАЯР”

20 кастрычніка, Мінск . У рамках вучэння з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ “Баявое братэрства – 2021” разведгрупа 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады сумесна з ваеннаслужачымі іншых краін знішчыла ўмоўнае незаконнае фарміраванне праціўніка. Аб гэты БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

“Да аб’екта праціўніка група накіравалася на верталётах Мі-8МТВ-5, дэсантавалася пасадачным спосабам, у баявым парадку ажыццявіла марш у раён выканання баявой задачы і правяла налёт. Праціўнік быў знішчаны, – расказаў камандзір разведгрупы гвардыі старшы лейтэнант Віталь Вазняк. – У ходзе розных вучэнняў мы пастаянна выконваем такія спецыяльныя задачы – пошук, налёт, засада і іншыя. Асаблівасць цяперашняга вучэння – гарачы клімат, горная мясцовасць, сыпкі пясок і моцная запыленасць. Мы атрымліваем унікальны вопыт”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть