Без рубрики

“Сталіца” атрымала 3-ю перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе


Фота з архіва

19 кастрычніка, Мінск . Спартсмены мінскай “Сталіцы” атрымалі трэцюю перамогу ў матчах 33-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе,

18 кастрычніка мінчане разграмілі на паркеце спартыўнага комплексу “Уручча” землякоў з “Аховы-Дынама” з рэзультатам 9:0. Па галявым дублі аформілі Алег Гарбенка і бразільскі легіянер “Сталіцы” Раберта Суарэш Барбоза.

Раней у цэнтральным паядынку пятага тура ў Гомелі ўладальнік серабра мінулага першынства мясцовы ВРЗ згуляў унічыю з дзеючым чэмпіёнам краіны аршанскім “Вітэнам” – 1:1. Яшчэ адзін гомельскі клуб БЧ разграміў у Брэсце мясцовы клуб “Першы рэгіён” з сухім лікам 10:0. Для гамяльчан гэта чацвёртая перамога запар, а для брастаўчан чацвёртае паражэнне ў чатырох праведзеных сустрэчах.

Рэзультаты астатніх гульняў: “Дарожнік” (Мінск) – “Дынама-БНТУ” (Мінск) – 3:3, “УУС-Дынама” (Гродна) – “Барысаў-900” – 4:2, “Мінск” – ЦКК (Светлагорск) – 7:1. 

Становішча ў групе лідараў: БЧ – 12 ачкоў (4 матчы), ВРЗ – 10 (4), “Вітэн” – 10 (4), “Сталіца” – 9 (4). Унізе табліцы “Ліда” і “Першы рэгіён”, у якога пакуль няма заліковых балаў.

Лепшым снайперам цяпер з’яўляецца лідар атак ВРЗ Яўген Клачко, які забіў 8 мячоў.

Матчы наступнага тура адбудуцца 23 і 24 кастрычніка.

На першым этапе чэмпіянату краіны 13 каманд прэм’ер-лігі праводзяць традыцыйны двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях. Потым васьмёрка лепшых клубаў прадоўжыць барацьбу за ўзнагароды ў серыях плэй-оф.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть