Без рубрики

Мітрапаліт Веніямін: У яднанні многае можна зрабіць, і гэтаму вучыць наша гісторыя |


Мітрапаліт Веніямін
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

У яднанні многае можна зрабіць, гэтаму вучыць наша гісторыя, заявіў журналістам мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі,

«У яднанні многае можна зрабіць, і гэтаму вучыць наша гісторыя. Там жа, дзе ёсць нейкія раздзяленні, розныя меркаванні, там складаней ідзе працэс. Таму важна, каб быў аб’яднальны пачатак на духоўных традыцыях нашага народа, уменні ўсё ўладжваць у міры, любові, узаемаразуменні, паважанні іншага пункту гледжання. Несумненна, вопыт нашых бацькоў і прадзедаў дапаможа нам у гэтым. І дарэчы ўспомніць, што падчас Вялікай Айчыннай вайны мы выстаялі дзякуючы таму, што былі адзіныя. І цяпер вось гэта спакуса, якая прыйшла на нашу зямлю: і каранавірусная інфекцыя, і цяжкасці ў грамадскім жыцці, якія былі ў мінулым годзе, — яны будуць пераадолены толькі любоўю і яднаннем», — сказаў мітрапаліт Веніямін.

Сёння ў Мінску праходзіць XXVII Рэспубліканская дабрачынная праграма «Калядная ёлка — нашы дзеці». Традыцыйна святочная праграма стартавала ў мінскім Святадухаўскім кафедральным саборы. У сабор на сустрэчу з мітрапалітам Веніямінам былі запрошаны 200 дзяцей. У храме адбылося мастацкае прадстаўленне дэлегацый, а дзеці атрымалі благаславенне ўладыкі.

«Я думаю, што гэта вельмі важная і добрая традыцыя павінна мець працяг. Гэта мерапрыемства нясе святло любові да нашых бліжніх, дзяцей, да нашай будучыні. Разам з тым дзеці далучаюцца да духоўнай традыцыі нашага народа. Наведваючы кафедральны сабор, яны маюць магчымасць дадаткова асэнсаваць, падумаць пра Нараджэнне Хрыстова, што зрабіў для нас Сын Божы і Сын Чалавечы. І тым самым у іх душу будзе яшчэ пасеяна насенне дабра, любові, спагады да іншых людзей і жаданне папрацаваць на карысць нашага народа, — адзначыў мітрапаліт. — Гэта мерапрыемства аб’ядноўвае дарослых і дзяцей, дае магчымасць розным арганізацыям прыняць удзел, каб радасць і натхненне атрымалі дзеці, каб гэта зямля, якая пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы, ажывала, набірала сілу. І гэта сіла, несумненна, падаецца звыш, але праз людзей, праз благаславенне».

Далей свята прадоўжыцца ў Беларускім дзяржаўным цырку, дзе ўсіх удзельнікаў праграмы чакае навагодні паказ «У пошуках чараўніцтва». Дзеці пабываюць у творчай майстэрні Дзеда Мароза, разам з галоўнымі героямі казкі — Снегавіком і яго сябрамі — пройдуць праз незабыўныя прыгоды. Кожны юны госць атрымае салодкі падарунак. Усяго акцыя аб’яднала ў бягучым годзе 1,6 тыс. дзяцей, якія пражываюць у 29 раёнах Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, што пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

З улікам складанай эпідсітуацыі мерапрыемствы дабрачыннай праграмы праходзяць з выкананнем антыкаранавірусных мер.

Арганізатары праекта — Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, БРСМ, Беларускі фонд міру, Беларускі экзархат пры падтрымцы зацікаўленых.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть