Без рубрики

Журналісты рэспубліканскіх СМІ ўзнагароджаны граматамі за папулярызацыю дзейнасці БДУ


Фота з архіва

5 кастрычніка, Мінск . Журналісты рэспубліканскіх СМІ ўзнагароджаны ганаровымі граматамі за папулярызацыю дзейнасці БДУ ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта,

У ліку ўзнагароджаных калектыў БЕЛТА, намеснік галоўнага рэдактара – рэдактар аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі галоўнай рэдакцыі інфармацыі БЕЛТА Святлана Сухарко, фотакарэспандэнт аддзела рэдакцыі візуальнай інфармацыі БЕЛТА Аксана Манчук. Акрамя таго, адзначаны калектывы выдавецкага дома “СБ. Беларусь сегодня”, газеты “Звязда”, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Беларускага нацыянальнага прадстаўніцтва МДТРК “Мір”, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал”, а таксама іншыя прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

Узнагароджанне адбылося напярэдадні знакавага юбілею вядучай ВНУ краіны. Як адзначыў рэктар БДУ Андрэй Кароль, у пераліку святочных мерапрыемстваў некалькі дзясяткаў пазіцый. Яны стартавалі яшчэ вясной і завершацца 30 кастрычніка. “Што ўдалося зрабіць? Мы падрыхтавалі ўнутрыкарпаратыўныя атрыбуты. У прыватнасці, зацвердзілі на геральдычным савеце і ўжо зрабілі знак узнагароды “100 гадоў БДУ”. Ён будзе ўручацца ў выглядзе памятнага медаля тым, хто прапрацаваў не менш за 25 гадоў, а таксама за асаблівыя заслугі перад універсітэтам. Выпушчана памятная манета, прымеркаваная да 100-годдзя. Выдалі лімітаваную версію гадзіннікаў завода “Прамень” і працуем над іншымі каштоўнымі карпаратыўнымі падарункамі для калектыву. Са студэнцкіх мерапрыемстваў яшчэ два знакавыя наперадзе. Адно з іх звязана з афіцыйным адкрыццём нашага ўнутранага дворыка, які прайшоў значную рэстаўрацыю і капітальны рамонт. Ну і, вядома, у сам дзень юбілейных урачыстасцей – 30 кастрычніка – у Палацы спорту для студэнцтва будзе сюрпрыз”, – падкрэсліў ён.

Акрамя таго, у хуткім часе ўбачыць свет пяты том даследаванняў вучоных універсітэта, які звязаны з прадстаўленнем БДУ. “Там знайшлі дастойнае месца многія паважаныя людзі, якія так ці інакш звязаны з развіццём ВНУ. Вядома, ідзе абнаўленне матэрыяльнай базы. Практычна адрамантавана ўжо другая чарга нашага галоўнага корпуса. Іх усяго чатыры. Першая была здадзена ў 2003 годзе. Цяпер запушчаны этап рэканструкцыі корпуса нумар 1 – гэта будынак гістарычнага факультэта. На працягу наступнага года плануем яго прадставіць у абноўленым выглядзе”, – дадаў рэктар.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть