Без рубрики

Матусевіч: вастрыня праблемы забеспячэння інфармбяспекі няўхільна ўзрастае


Дзмітрый Матусевіч. Фота з архіва

5 кастрычніка, Мінск . Вастрыня праблемы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі няўхільна ўзрастае. Аб гэтым сказаў старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч на пасяджэнні калегіі ведамства, якое прайшло ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі, паведамілі ў прэс-службе камітэта.

“Лічбавая трансфармацыя эканомікі і інавацыі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій нараўне з сусветным развіццём і нарошчваннем тэхналагічных магчымасцей абумоўліваюць неабходнасць прыняцця асаблівых мер, якія забяспечваюць давер і бяспеку пры стварэнні і выкарыстанні інфармацыйнай інфраструктуры”, – падкрэсліў ён.

Начальнік упраўлення аналітычнай работы і лічбавай трансфармацыі Віталь Тульвінскі далажыў аб развіцці інфармацыйнай бяспекі і ходзе выканання плана работы па ўдасканаленні абароны персанальных даных у сістэме Дзяржкаммаёмасці на 2021-2022 гады. “Для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі ў Дзяржкаммаёмасці існуе шматузроўневы комплекс арганізацыйных мер, апаратна-праграмных і тэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць абарону ад выпадковых і наўмысных пагроз. Варта адзначыць, што ў ведамстве паспяхова выконваецца рэалізацыя мер плана арганізацыйна-тэхнічнага і арганізацыйна-прававога характару”, – адзначыў Віталь Тульвінскі.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага кадастравага агенцтва Міхаіл Хіль расказаў аб развіцці механізмаў інфармацыйнай бяспекі ў курыруемай сферы, у тым ліку пасля ўкаранення новай версіі аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы вядзення адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю.

На заканчэнне былі разгледжаны іншыя актуальныя пытанні дзейнасці Дзяржкаммаёмасці, а таксама арганізацыя работы ў перыяд пандэміі СOVID-19.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть