Без рубрики

Захарава: мэты і задачы ААН – падтрымліваць міжнародна-прававыя асновы, а не ўмешвацца ва ўнутраныя справы


Марыя Захарава. Фота ТАСС

14 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар . Мэты і задачы ААН – падтрымліваць міжнародна-прававыя асновы, а не ўмешвацца ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў. Аб гэтым заявіла сёння на брыфінгу ў час Еўразійскага жаночага форуму афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, адказваючы на пытанне аб выкрытых даных аб фінансаванні структурамі ААН удзельнікаў пратэстаў у Беларусі,

“Мэты і задачы ААН якраз заключаюцца ў тым, каб падтрымліваць міжнародна-прававыя асновы, на якіх дзяржавы выбудоўвалі б узаемапаважлівыя адносіны, – сказала Марыя Захарава. – Падкрэсліваецца важнасць і актуальнасць неўмяшання ў справы адзін аднаго, паважання суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, паважання правоў народаў на ўласнае жыццё ў рамках сваёй дзяржавы”.

Марыя Захарава нагадала, што пазіцыя Расіі адносна падзей у Беларусі добра вядома. “Мы асудзілі, зрабілі гэта выразна без якіх-небудзь магчымасцей іншага прачытання нашай пазіцыі, асудзілі спробы шэрага краін – гэта сапраўды былі наогул калектыўныя намаганніі па ўмяшанні ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы па распальванні незаконных дзеянняў, мерапрыемстваў, якія супярэчаць асноўным законам гэтай краіны”, – падкрэсліла яна.

Пры гэтым прадстаўнік МЗС РФ указала, што расійская пазіцыя вызначаецца паслядоўнасцю. “Яна не звязана з тым, што Беларусь – гэта частка Саюзнай дзяржавы, у нас, вядома, асаблівыя адносіны з гэтай краінай, з народам Беларусі. Наша пазіцыя прынцыповая: мы так адносімся да ўсіх краін, гэта наш базавы падыход”, – заявіла Марыя Захарава.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть