Без рубрики

Лэдзі і брадзягі. Фіналісткі конкурсу “Міс Беларусь” выйшлі на подыум разам з бяздомнымі жывёламі

6 кастрычніка, Мінск . Фіналісткі конкурсу “Міс Беларусь” выйшлі на подыум разам з бяздомнымі жывёламі. Паказ адбыўся сёння ў НВЦ “БелЭкспа” ў дзень адкрыцця міжнароднай выстаўкі BelTexIndustry (па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці),

Гэта дабрачынная ініцыятыва. Дзяўчаты выступілі ў паказе адзення вядомага беларускага брэнда Elema, прымусіўшы гледачоў па-новаму пераасэнсаваць сюжэт старога дыснэеўскага мультфільма “Лэдзі і Брадзяга”. Партнёрам мерапрыемства стала дзяржаўнае прадпрыемства “Фаўна горада”, куды трапляюць бяздомныя жывёлы.

Ініцыятарам дабрачыннага паказу і рэжысёрам-пастаноўшчыкам стала “Міс Беларусь – 2021” Дар’я Ганчарэвіч пры падтрымцы Нацыянальнай школы прыгажосці. Гэты праект яна прадставіць на конкурсе “Міс свету” ў Пуэрта-Рыка.

“Мы, людзі, адораны розумам. А гэта значыць, што мы звяртаем увагу на тых, хто не ўмее гаварыць, але мае патрэбу ў падтрымцы і дапамозе. Размова ідзе аб самых безабаронных, самых мілых і добрых – бяздомных жывёлах”, – сказала Дар’я Ганчарэвіч перад пачаткам дэфіле.

Гаворачы аб стаўленні да жывёл, міс Беларусь падкрэсліла, што зусім няважна, яны дзікія або свойскія. “Кожны з іх мае патрэбу ў любові, клопаце, падтрымцы і ўвазе”, – упэўнена яна. Дар’я Ганчарэвіч звярнула ўвагу, што менавіта дзікім жывёлам цяжэй за ўсё прыйсці за дапамогай да людзей, якіх яны баяцца.

“Калі мы гаворым аб свойскіх жывёлах, для мяне самае балючае і страшэннае, калі, здавалася б, любячы гаспадар у адзін міг забывае пра свайго чацвераногага сябра і аддае яго ў прытулак. Яшчэ горш – пакідае на вуліцы. Давайце запомнім адну простую рэч: мы ў адказе за тых, каго прыручылі”, – сказала яна.

“Разумеючы, які ўплыў модны бізнес аказвае на грамадства, арганізатары паказу ставяць высакародную мэту – не проста выклікаць замілаванне ў публікі, а знайсці дом для шчанят з прытулку”, – расказалі ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

Паказ прайшоў пад лозунгам “У кожнага павінен быць свой дом” і быў прымеркаваны да Сусветнага дня аховы жывёл, які штогод адзначаецца 4 кастрычніка.

Першыя прыгажуні краіны прадэманстравалі актуальныя ў гэтым і наступным сезоне мадэлі жаночага адзення. Калекцыя падабрана з улікам асноўнага сусветнага трэнду – аховы навакольнага асяроддзя і жывёл. У паказе не было вырабаў ні з натуральнай скуры, ні з футра.

Цікава, што з нядаўняга часу гэты ж беларускі брэнд выпускае адзенне і для свойскіх гадаванцаў. Шчаняты з’явіліся на публіцы ва ўцепленых камбінезонах, непрамакальных дажджавіках і практычных камізэльках. Адзенне для сабак дапоўнена арыгінальнымі дэталямі: капюшонамі і кішэнямі, кантраснымі засцежкамі, прынтамі і надпісамі.

Характэрна, што гэта не разавая акцыя. У канцы верасня дзяўчаты ўжо наведалі прытулак для жывёл “Фаўна горада”, размешчаны на вул. Гурскага ў Мінску. Штодзень туды прывозяць бядомных сабак і катоў. Тады фіналісткі “Міс Беларусь” прывезлі неабходныя для ўтрымання жывёл рэчы, а таксама размясцілі фатаграфіі гадаванцаў у сваіх сацыяльных сетках, каб іх як мага хутчэй забралі новыя гаспадары. Рэакцыя не прымусіла сябе чакаць: падпісчыкі дзяўчат імгненна адрэагавалі рэпостамі і водгукамі.

Як адзначылі ў Нацыянальнай школе прыгажосці, многія фіналісткі дапамагаць бяздомным жывёлам не першы раз. Паліна Круглякова ўжо некалькі гадоў вядзе ў Instagram праект, дзякуючы якому браты нашы меншыя знаходзяць любячую сям’ю. За час існавання праекта ўжо ўдалося выратаваць больш за 300 жывёл.

Удзел у зоаахоўнай дзейнасці прымае і дэпутат Палаты прадстаўнікоў “Міс Беларусь – 2018” Марыя Васілевіч. Яна разлічвае, што ўдасканаленне нарматыўнай базы дасць магчымасць зменшыць колькасць выпадкаў жорсткага стаўлення да чатырохногіх сяброў. Па ініцыятыве Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі распрацаваны праект пастановы Савета Міністраў “Аб пытаннях па абыходжанні з жывёламі”. Ён падрыхтаваны ў цесным супрацоўніцтве з зоаабарончымі арганізацыямі, біёлагамі і кінолагамі. Цяпер дакумент знаходзіцца на стадыі ўзгаднення.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть