Без рубрики

Колькасць выяўленых фальшывых грошай у Беларусі ў І квартале зменшылася амаль на 10 працэнтаў


Фота з архіва

1 кастрычніка, Мінск . Колькасць выяўленых фальшывых грошай у Беларусі ў І квартале зменшылася на 9,7 працэнта. Такія даныя прыводзяцца ў аглядзе Нацыянальнага банка, .

Па выніках першых трох месяцаў 2021 года банкаўскія работнікі выявілі 167 падробленых грашовых знакаў, у тым ліку банкноты і адну манету. Асноўную колькасць склалі долары ЗША і расійскія рублі (56,9 працэнта і 37,1 працэнта адпаведна). Доля падробленых еўра склала 5,4 працэнта, беларускіх рублёў – 0,6 працэнта.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года агульная колькасць выяўленых падробленых грашовых знакаў зменшылася на 9,7 працэнта. Падробленых долараў ЗША выяўлена на 13,1 працэнта больш. Зменшылася на 19,5 працэнта колькасць выяўленых падробленых расійскіх рублёў, на 47,1 працэнта – еўра. Колькасць падробак беларускіх рублёў зменшылася ў абсалютным выражэнні на 5.

У Мінску выяўлена 38,9 працэнта ўсіх падробленых грашовых знакаў, па абласцях – у межах 6-18 працэнтаў. Падробленыя грашовыя знакі былі выключаны з грашовага абарачэння ў 22 населеных пунктах.

Ацэнка выкарыстаных спосабаў ўзнаўлення малюнкаў сведчыць аб тым, што з выкарыстаннем паліграфічных тэхналогій выраблена больш за 78 працэнтаў падробленых долараў ЗША (у асноўным афсетны друк) і 75 працэнтаў падробленых еўра (усе афсетны друк). Для ўзнаўлення малюнкаў астатніх падробленых банкнотаў выкарыстаны тэхналогіі рэпраграфіі – прынтарныя ўстройствы (у асноўным струйны друк, а таксама электрафатаграфія).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть