Без рубрики

“Цмокi” абыгралі “Кральсхайм” у гасцявым матчы Кубка ФІБА-Еўропа


Фото bc-tsmoki.by

21 кастрычніка, Мінск . Баскетбалісты “Цмокi-Мiнск” атрымалі другую перамогу ў групавым раўндзе розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа,

У гасцявым паядынку 2-га тура спаборніцтваў групы G падапечныя Расціслава Вергуна перамаглі на выездзе нямецкі “Кральсхайм” з лікам 81:77 (25:20, 19:10, 14:31, 23:16). Першую палавіну госці выйгралі з перавагай 14 балаў, а потым пасля правальнай трэцяй чвэрці ўступалі 3 ачкі. Аднак у заключнай дзесяцімінутцы “драконы” паказалі характар і змаглі здабыць другую вікторыю ў турніры. Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў Джэйсан Кларк, які набраў 19 ачкоў. У стартавым паядынку мінчане перамаглі на сваёй арэне грэчаскі “Перыстэры” з лікам 87:85 (у авертайме). Свой заключны матч першага круга чэмпіёны Беларусі правядуць 27 кастрычніка ў Орхусе супраць дацкага клуба “Бакен Беарз”, які ўчора ўступіў у гасцях грэчаскай камандзе з рэзультатам 83:85, а ў першым туры прайграў у сябе дома баскетбалістам “Кральсхайма” – 78:91.

Становішча каманд пасле двух гульнявых дзён: “Цмокi-Мiнск” – 4 ачкі, “Кральсхайм” – 3, “Перыстэры” – 3, “Бакен Беарз” – 2.

У наступны раўнд выйдуць па дзве лепшыя каманды з 8 папярэдніх квартэтаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть