Без рубрики

Карпенка: норма аб абавязковасці агульнай сярэдняй адукацыі фактычна рэалізавана на практыцы


Ігар Карпенка. Фота з архіва

22 кастрычніка, Мінск . Норма аб абавязковасці агульнай сярэдняй адукацыі фактычна рэалізавана на практыцы, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка, сустракаючыся з педагагічнай грамадскасцю Горацкага раёна,

“Сённяшняя сустрэча ставіць сабе мэтай абмяняцца думкамі, меркаваннямі, зверыць гадзіннікі ў пэўнай ступені. Хоць мы зусім нядаўна правялі Рэспубліканскі педагагічны савет. Сапраўды, нас чакаюць даволі сур’ёзныя змяненні, хоць нельга сказаць, што яны рэвалюцыйныя. Кодэкс аб адукацыі гатовы да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні. Мы паспрабавалі разгрузіць яго ад строгай рэгламентацыі, што дасць магчымасць больш хутка рэагаваць на тыя змяненні, якія адбываюцца вакол нас. Спадзяёмся да канца гэтага года падпісаць новыя правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ, – расказаў Ігар Карпенка. – Мы заклалі ў кодэксе норму аб абавязковасці агульнай сярэдняй адукацыі. Фактычна яна замацоўвае тое, што ўжо на практыцы адбылося. Гэтай нормай мы абараняем дзяцей, даём магчымасць адаптавацца да рынку працы. Сёння ёсць магчымасць праз сістэму прафтэхадукацыі, праз профільныя і базавыя класы ў школах, праз сістэму сярэдняй спецыяльнай адукацыі атрымаць агульную сярэднюю адукацыю”.

Яшчэ адзін важны прынцып, закладзены ў кодэксе, – інклюзіі. “Яго мы разглядаем не толькі як работу з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а з пункту гледжання больш шырокага разумення. Гэта так званы персаніфікаваны, індывідуальны падыход да вучняў. Мы павінны вельмі сур’ёзна падысці да профілю. Трэба актыўна задзейнічаць факультатывы, у тым ліку па замежных мовах. Профіль павінен вырашыць задачу матываванасці выпускніка”, – адзначыў міністр.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть