Без рубрики

Камітэт абароны журналістаў абвінаваціў Польшчу ў забароне СМІ асвятляць сітуацыю ў прыгранічнай зоне


Фота Delfi

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная арганізацыя Камітэт абароны журналістаў абвінаваціла Польшчу ў тым, што ў краіне перашкаджаюць рабоце СМІ па асвятленні сітуацыі з бежанцамі ў прыгранічнай зоне, паведамляецца на сайце камітэта.

3 верасня польская паліцыя абвінаваціла журналістаў выдання Onet у парушэнні пастановы аб надзвычайным становішчы ў прыгранічным рэгіёне, у сувязі з тым, што тыя праводзілі фота- і відэаздымку пагранічнай інфраструктуры. У выпадку прызнання вінаватымі ў парушэнні надзвычайнага становішча журналістам пагражае турэмнае зняволенне на тэрмін да 30 дзён або штраф у памеры да 5 тыс. польскіх злотых (каля $1,3 тыс.).

«Польскія ўлады павінны неадкладна зняць усе абвінавачанні з журналістаў, якія проста выконвалі сваю работу, асвятляючы важныя падзеі паблізу граніцы з Беларуссю», — сказала каардынатар праграмы Камітэта абароны журналістаў па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульназа Саід. «Улады павінны дазваляць рэпарцёрам свабодна асвятляць перамяшчэнні бежанцаў. Такі ўзровень перашкод толькі азначае, што польскім уладам ёсць што скрываць», — адзначыла яна.

14 верасня 30 рэдакцый у Польшчы выступілі з сумесным зваротам да ўрада з просьбай дазволіць журналістам свабодна працаваць у прыгранічнай зоне.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 2 верасня падпісаў пастанову аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча ў Люблінскім і Падляскім ваяводствах. Польскія ўлады перакананы, што ўвядзенне рэжыму ЧП у прыгранічнай зоне неабходна, каб пазбегнуць міграцыйнага крызісу.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть