Без рубрики

«Жыццё ў колеры»: больш за 100 работ у тэхніцы алейнага жывапісу прадставяць на выставе ў Мінску


Фота з архіва

1 кастрычніка, Мінск . Выстава «Жыццё ў колеры. Святло ў нашым жыцці» міжнароднага грамадскага аб’яднання «Еўразійская мастацкая садружнасць» адкрыецца 5 кастрычніка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі прадставяць больш за 100 работ у тэхніцы алейнага жывапісу, выкананых прафесійнымі мастакамі і мастакамі-пачаткоўцамі з Беларусі і Расіі. «Яны разнастайныя па стылістыцы, але аб’яднаныя тэмай святла і колеру. Кожны мастак у сваіх работах паспрабаваў перадаць штосьці асабістае і запаветнае. Госці экспазіцыі змогуць правесці паралелі паміж унутраным светам мастака і ўласнымі эмоцыямі: пагаварыць з аўтарам праз яго карціны, убачыць і адчуць тое, што напаўняе майстра святлом і дае яму сілы тварыць», — расказалі ў галерэі.

Еўразійская мастацкая садружнасць — маладая арганізацыя, якая аб’ядноўвае людзей па прынцыпе прафесійнай творчасці, каб праз выставачную і асветную дзейнасць знайсці агульнае паміж звычайнасцю і духоўнасцю. «Жывапісцы, графікі, скульптары, мастацтвазнаўцы і прадстаўнікі іншых творчых прафесій развіваюць выяўленчае мастацтва, а таксама іншыя сферы культуры на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі», — дадалі арганізатары.

У час адкрыцця праекта адбудзецца майстар-клас для дзяцей «Урокі творчасці», які дапаможа пашырыць мастацкія веды дзяцей.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть