Без рубрики

Удзельнікі фестывалю “Творчасць без узросту” прадставяць свае таленты ў Мінску 15 кастрычніка


Фота з архіва

15 кастрычніка, Мінск . Фестываль “Творчасць без узросту”, прысвечаны Году народнага адзінства, Дню пажылога чалавека і Дню маці, пройдзе 15 кастрычніка ў Мінскім гарадскім палацы культуры, паведамілі БЕЛТА ў Ленінскай раённай арганізацыі “Белая Русь”.

Мінчане пенсійнага ўзросту падалі больш за 30 заявак для ўдзелу ў фестывалі.

Пажылыя людзі дэманструюць свае таленты ў пяці намінацыях. Салісты, дуэты, групы і калектывы прадставяць на суд журы сваю вакальную, харэаграфічную, інструментальную, дэкаратыўна-прыкладную творчасць, майстэрсва мастацкага слова ў розных жанрах.

Сцэнічная творчасць будзе прадстаўлена ў наступных тэматыках: “Край родны, край любы”, “Мае гады – маё багацце”, “Каханню ўсе ўзросты пакорныя”, “Мілай маме прысвячаецца”, “Залатая восень”.

Цёплая, добразычлівая сустрэча, напоўненая душэўнай гармоніяй і шчырасцю творцаў мастацтва, – тое, што патрэбна ў халодны асенні дзень, адзначылі арганізатары, запрашаючы ўсіх на свята.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть