Без рубрики

Гур’янаў: супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам развіваецца дынамічна і паступальна


Фота з архіва

19 кастрычніка, Мінск . Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам развіваецца дынамічна і паступальна. Гэта адзначыў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур’янаў, выступаючы на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня аднаўлення незалежнасці Азербайджанскай Рэспублікі,

Ён павіншаваў азербайджанскі народ з гэтым важным святам. “Ведаю, што сённяшні дзень азначае пачатак новага этапу развіцця азербайджанскай дзяржаўнасці і мае выключнае значэнне для вашай краіны і народа, як і 28 мая, Дзень Незалежнасці”, – падкрэсліў Аляксандр Гур’янаў.

Першы намеснік міністра звярнуў увагу, што сёння Азербайджан – лідар у сваім рэгіёне. Паводле яго слоў, Азербайджан развіваецца з высокімі тэмпамі эканамічнага росту. Краіна ўпэўнена рухаецца курсам, выбраным яе лідарамі і цалкам падтрыманым народам.

Аляксандр Гур’янаў адзначыў важнасць аднаўлення міру і згоды ў рэгіёне, што, на яго думку, стане асновай для далейшага развіцця па ўсіх напрамках.

Акрамя таго, першы намеснік міністра падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Азербайджанам актыўна развіваецца ўсебаковае ўзаемадзеянне. У бягучым годзе адбыўся візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Баку, што стала важнай вяхой у двухбаковых адносінах. Аляксандр Гур’янаў таксама выказаўся аб важнасці далейшай узаемнай падтрымкі краінамі адзін аднаго на міжнароднай арэне.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі Ульві Бахшаліеў расказаў пра гісторыю свята. 30 гадоў таму, 18 кастрычніка 1991 года, парламент Азербайджана прыняў Канстытуцыйны акт аб дзяржаўнай незалежнасці. Гісторыя незалежнасці краіны звязана ў першую чаргу з асобай лідара Гейдара Аліева, з вяртаннем якога да ўлады ў 1993 годзе быў вызначаны новы курс развіцця.

“Сёння яго намаганні, накіраваныя на захаванне і ўмацаванне незалежнасці, прадаўжаюцца пераемнікам Прэзідэнтам краіны Ільхамам Аліевым”, – заўважыў пасол.

Ён падкрэсліў, што Азербайджан устанавіў дыпламатычныя адносіны з больш як 150 дзяржавамі – членамі ААН. “У гэтым радзе братэрская Беларусь займае асаблівае месца. За 28 гадоў дыпламатычных адносін сувязі паміж нашымі краінамі развіваліся па нарастаючай, – сказаў пасол. – Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўдзяляюць вялікую ўвагу развіццю адносін паміж дзвюма дзяржавамі. У палітычным плане кансультацыі праводзяцца рэгулярна і на вышэйшым узроўні, і на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў. Мы актыўна супрацоўнічаем і падтрымліваем адзін аднаго ў міжнародных структурах і будзем рабіць гэта і ў далейшым”.

Ульві Бахшаліеў звярнуў увагу, што сёння спаўняецца 15 гадоў з дня першага афіцыйнага візіту Ільхама Аліева ў Беларусь.

Закранаючы развіццё культурнага супрацоўніцтва, дыпламат паведаміў, што 2021-ы – год азербайджанскага паэта і мысліцеля Нізамі Гянджэві. У сувязі з гэтым у Беларусі плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі.

Ён таксама падкрэсліў ролю азербайджанцаў, якія ў ліку іншых народаў змагаліся за вызваленне Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 14 з іх былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза і памяць аб іх увекавечана ў розных кутках Беларусі помнікамі і абеліскамі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть