Без рубрики

Беларусь і Расія на сустрэчы гарадоў-пабрацімаў у Жодзіне абмяркуюць пашырэнне ўзаемадзеяння


Фота з архіва

5 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч . Беларусь і Расія на 10-й, юбілейнай сустрэчы гарадоў-пабрацімаў, якая 7-8 кастрычніка адбудзецца ў Жодзіне, абмяркуюць пашырэнне ўзаемадзеяння,

Тэма маючай адбыцца сустрэчы — «Пабрацімства як важны патэнцыял умацавання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і адзінства народаў». Удзельнікамі стануць кіраўнікі гарадскіх і раённых адміністрацый, грамадскіх і маладзёжных арганізацый гарадоў-пабрацімаў і партнёраў дзвюх краін. Работа пройдзе ў фармаце пленарнага пасяджэння, секцый, а таксама ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных Году народнага адзінства. Акрамя таго, адбудзецца наведванне прадпрыемстваў і арганізацый у Жодзіне.

У ліку тэм, прапанаваных да абмеркавання Беларускай грамадскай арганізацыяй «Пародненыя гарады», — эканоміка і бізнес, заахвочванне ўзаемных інвестыцый, пашырэнне вытворчай кааперацыі. Будзе таксама абмяркоўвацца ўзаемадзеянне ў сацыяльнай сферы, развіцці інфраструктуры, а таксама культурнае, адукацыйнае супрацоўніцтва і пабрацімства як платформа для ўдасканалення работы з моладдзю.

Партнёрскія пары прадставяць найбольш цікавыя і рэзультатыўныя сумесна рэалізуемыя праекты.

Папярэдняя сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі адбылася ў сакавіку 2017 года ў Магілёве. У ёй удзельнічалі каля 150 чалавек.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть