Без рубрики

Крупко: прадуктаў харчавання будзе дастаткова для ўнутранага рынку і паставак на экспарт


Іван Крупко

20 кастрычніка, Мінск . Прадуктаў харчавання будзе дастаткова для ўнутранага рынку і паставак на экспарт. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко на палях экспартнага форуму “Беларусь малочная”,

“Па выніках работы за 8 месяцаў жывёлагадоўля фактычна спрацавала на ўзроўні 100 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года. Аднак з-за экстрэмальных умоў надвор’я мы недабралі па збожжавых культурах. Цяпер ідзе ўборка кукурузы на зерне, і мы прыкладна на 50 працэнтаў кампенсуем недабор па каласавых збожжавых. У раслінаводстве ў гэтым годзе не ўдасца выйсці на высокі ўзровень 2020-га. Але сваіх прадуктаў харчавання будзе дастаткова для забеспячэння патрэбнасцей унутранага рынку і фарміравання экспартнай базы. А аб’ёмы вытворчасці малака забяспечаць унутраны рынак на 250 працэнтаў, мяса і мясапрадуктаў – на 143 працэнты”, – сказаў Іван Крупко.

Ён таксама адзначыў, што за 8 месяцаў Беларусь паставіла на экспарт прадуктаў харчавання на суму $4,1 млрд з прыростам валютнай выручкі на $400,3 млн у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года (рост на 10,8 працэнта). “Гэта паказвае, што ідзе стабільная работа, нарошчваецца экспартны патэнцыял”, – падкрэсліў міністр.

“2020 год быў рэкордным па нарыхтоўцы травяных кармоў. У гэтым годзе чакаецца прыкладна на 200 тыс. т кармавых адзінак менш. Але з улікам пераходнага запасу 2020 года жывёлагадоўля будзе поўнасцю забяспечана травянымі кармамі на зімовы стойлавы перыяд для стабільнай вытворчасці прадукцыі ў 2022 годзе”, – запэўніў Іван Крупко.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть