Без рубрики

Абласныя і Мінскі гарадскі саветы дэпутатаў атрымалі дадатковыя паўнамоцтвы | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

24 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 366 «Аб закупках пры будаўніцтве аб’ектаў, уключаных у інвестыцыйныя праграмы абласцей і Мінска». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам абласным і Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў прадастаўляюцца паўнамоцтвы на вызначэнне генеральных праектнай і падраднай, інжынернай арганізацый (з ліку дзяржаўных) для будаўніцтва аб’ектаў, уключаных у рэгіянальныя інвестыцыйныя праграмы.

Пры ўзвядзенні такіх аб’ектаў названыя арганізацыі могуць набываць тавары, работы, паслугі за кошт бюджэтных і прыраўнаваных да іх сродкаў з прымяненнем працэдуры закупкі з адной крыніцы.

Рэалізацыя гэтых паўнамоцтваў дасць магчымасць скараціць тэрміны і знізіць кошт праектавання і будаўніцтва аб’ектаў, уключаных у рэгіянальныя інвестыцыйныя праграмы, а таксама абмежаваць удзел у працэдурах закупак нядобрасумленных пастаўшчыкоў і падрадчыкаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть