Без рубрики

“Гэта сур’ёзны рэзерв”. Лукашэнка параіў Белкаапсаюзу развіваць уласныя вытворчасці | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

8 кастрычніка, Мінск . У кааператыўнай прамысловасці тоіцца сур’ёзны рэзерв для нарошчвання ўнутранай эканомікі Белкаапсаюза. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў,

“Кааператыўная прамысловасць – гэта сур’ёзны рэзерв нарошчвання ўнутранай эканомікі і атрымання дадатковага прыбытку. Тым больш у вас ёсць уласныя магазіны. Але давайце будзем сумленныя. Сярод выпускаемай вамі прадукцыі не ўсё ідзе нарасхват, ёсць і адкрыта слабыя пазіцыі”, – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, па-ранейшаму застаецца невысокі попыт на пладовыя кансервы. На 1 верасня бягучага года іх запасы на складах эквівалентныя ўжо амаль пяці сярэднямесячным аб’ёмам вытворчасці. “І што вы робіце ў такой сітуацыі? На 22 працэнты павялічваеце аб’ёмы вытворчасці замест таго, каб змяніць рэцэптуру, асартымент, распрадаць, у рэшце рэшт, тое, што ёсць. Дзіўнае рашэнне”, – адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы ўспомніў, як летам пры наведванні пякарні ў Свіслачы спецыяльна цікавіўся попытам на прадукцыю. Як адказаў тады яму дырэктар, хлебабулачныя вырабы прадпрыемства з рукамі адрываюць. Мадэрнізацыя вытворчасці – гэта важна, але галоўнае – праца самога калектыву і яго назапашаны вопыт, упэўнены Аляксандр Лукашэнка. “Разумееце, залатыя рукі і тая тэхналогія, якая там ёсць”, – падкрэсліў ён.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть