Без рубрики

Задача нумар адзін — пасеяць азімыя на працягу тыдня. Лукашэнка заслухаў даклад кіраўніка Мінсельгасхарча | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

24 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раніцай 24 верасня заслухаў падрабязны даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Крупко аб сітуацыі, якая складваецца ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У ліку асноўных абмеркаваных праблемных пытанняў — сяўба азімых культур, якая зацягнулася, і запаволенне тэмпаў уборкі ўраджаю бульбы, у некаторых раёнах — цукровых буракоў, а таксама кукурузы на сілас.

Па выніках даклада Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў. У прыватнасці, ураду, кіраўніку Мінсельгасхарча сумесна з губернатарамі — актывізаваць сельскагаспадарчыя работы і, калі магчыма, весці сяўбу азімых у тым ліку да позняга вечара, а дзе ёсць магчымасць, і ноччу. Задача нумар адзін — пасеяць азімыя на працягу тыдня.

Таксама міністру і ўраду даручана праз тыдзень арганізаваць нараду ў кіраўніка дзяржавы з дакладам аб канкрэтных выніках праведзенай работы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть