У ЕАЭС узмоцнены кантроль за вывазам рэдкіх жывёл
4 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар . Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі актуалізавала пералік рэдкіх відаў дзікіх жывёл, а таксама тых відаў дзікіх жывёл, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, у адносінах да якіх пры гандлі з трэцімі краінамі ўстанаўліваецца дазвольны парадак вывазу, паведамілі БЕЛТА ў гандлёвым блоку ЕЭК. У прыватнасці, забаронены некатралюемы вываз паўночных аленяў, пясцоў, тыграў і некаторых іншых відаў дзікіх жывёл.
«Адпаведныя змяненні ўлічваюць новую рэдакцыю Чырвонай кнігі Расійскай Федэрацыі, а таксама змяненні, унесеныя ў нацыянальныя чырвоныя кнігі іншых дзяржаў — членаў саюза, — растлумачылі ў ЕЭК. — Усяго ў новую рэдакцыю Чырвонай кнігі РФ было дабаўлена 14 відаў млекакормячых і 29 відаў птушак. Акрамя таго, былі прыняты прапановы Рэспублікі Казахстан па ўключэнні тыгра, пярэднеазіяцкага леапарда і каня Пржэвальскага».
«Рашэнне Калегіі ЕЭК дасць магчымасць забяспечыць прымяненне неабходных мер кантролю ў мэтах аховы і аднаўлення папуляцый дзікіх жывёл у краінах саюза», — пракаменціраваў рашэнне дырэктар Дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваагн Казаран.