Без рубрики

У ЕАЭС дакавідны ўзровень знешняга гандлю перавышаны ўжо на 10 працэнтаў


Фота з архіва

20 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар . У Еўразійскім эканамічным саюзе дакавідны ўзровень знешняга гандлю перавышаны ўжо на 10 працэнтаў. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна,

“У студзені – жніўні бягучага года аб’ём знешняга гандлю з краінамі па-за ЕАЭС склаў $522 млрд, што на трэць больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, – сказала Ія Малкіна. – Узровень дакавіднага студзеня – жніўня 2019 года перавышаны амаль на 10 працэнтаў. Экспарт павялічыўся на 38,5 працэнта, імпарт – на 24,5 працэнта”.

Таксама ў трэцім квартале 2021 года прадоўжылі рост фондавыя рынкі ЕАЭС. Агульны аб’ём таргоў дасягнуў $3,6 трлн, ён павялічыўся адносна аналагічнага перыяду мінулага года на 9 працэнтаў. “Аб’ёмы таргоў на найбольш буйных таварных біржах у трэцім квартале 2021 года дасягнулі $7,7 млрд і павялічыліся на 49 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Лідары таргоў – нафтапрадукты і каштоўныя металы”, – адзначыла прадстаўнік ЕЭК.

“Прамыя інвестыцыі ў краіны ЕАЭС склалі $14,7 млрд у першым паўгоддзі 2021 года. Ва ўсіх дзяржавах ЕАЭС, акрамя Расіі, назіраўся чысты прыток прамых замежных інвестыцый. Сумарна па ўсіх катэгорыях прыток інвестыцый назіраўся ў Арменіі, Беларусі і Казахстане”, – дадала Ія Малкіна.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть