Вызначыліся чэмпіёны і прызёры студэнцкай баскетбольнай лігі
Фота з архіва
30 верасня, Мінск . У сталічным спарткомплексе РДВАР завяршыўся фінальны этап Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі,
У вырашальным паядынку жаночых каманд баскетбалісткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўпэўнена абыгралі саперніц з БДУ з рэзультатам 100:55. У матчы за бронзавыя ўзнагароды дзяўчаты з БДУФК без асаблівых праблем узялі верх над камандай БДПУ імя Максіма Танка – 85:51.
Куды больш напружанымі былі медальныя сустрэчы ў мужчын. У галоўным фінале баскетбалісты БДУІР выйгралі ў зборнай БДУФК з лікам 92:78. Уладальнікамі бронзы сталі спартсмены БНТУ, якія адолелі ў матчы за трэцяе месца каманду ГрДУ з перавагай два ачкі – 71:69.
Лепшымі ігракамі турніру прызнаны Яна Яхнавец (ГрДУ) і Уладзіслаў Мікульскі (БДУІР).
Арганізавалі спаборніцтвы Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Беларуская федэрацыя баскетбола, Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту і Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.