Без рубрики

ВУП Беларусі за студзень-жнівень вырас на 3 працэнты, а знешнегандлёвае сальда пабіла рэкорд 2013 года


Фота з архіва

7 кастрычніка, Мінск . ВУП Беларусі за студзень – жнівень вырас на 3 працэнты, а дадатнае знешнегандлёвае сальда пабіла рэкорд 2013 года і перавысіла $2 млрд. Аб гэтым паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб процідзеянні санкцыйным мерам,

“У цэлым эканоміка ў гэтым годзе развіваецца на рэальна якаснай і збалансаванай аснове”, – заявіў Мікалай Снапкоў.

Паводле яго слоў, тэмп росту ВУП за студзень – жнівень склаў 103 працэнты. “Паводле ацэнак, зніжэння не будзе”, – адзначыў першы віцэ-прэм’ер.

Экспарт тавараў павялічыўся на 36 працэнтаў, беларускія прадпрыемствы прынеслі валютнай выручкі ў памеры $6,5 млрд. Знешнегандлёвае сальда перавысіла $2 млрд – гэта рэкордны паказчык з 2013 года. “Значны попыт адзначаецца перш за ўсё на грузавыя, легкавыя аўтамабілі, трактары, мэблю, прадукты харчавання”, – дадаў першы віцэ-прэм’ер.

Пасля нарады, адказваючы на пытанні журналістаў, Мікалай Снапкоў адзначыў, што на рост беларускай эканомікі паўплываў высокі попыт на знешніх рынках. Ва ўрадзе разлічваюць, што такая сітуацыя захаваецца як мінімум і ў наступным годзе.

“Вядома, санкцыі ўплываюць. Але не дарма мудрая кітайская прымаўка гаворыць, што любы крызіс – гэта магчымасць. У чым нашы магчымасці? У тым, што мы па-іншаму глядзім на сітуацыю. Мы па-іншаму ацэньваем бізнес-працэсы, стратэгіі экспарту, магчымасці прадпрыемстваў па набыцці камплектуючых. У рэшце рэшт, мы па-іншаму ацэньваем задачы па выніках эфектыўнасці работы прадпрыемстваў. Усё гэта стварае крыху іншую эканамічную атмасферу, нацэленую не на працэс, не на атрыманне валавых паказчыкаў, а на атрыманне прыбытку, экспартнай выручкі і адпаведна заработнай платы. Таму санкцыйнае ўзрушэнне дало магчымасць нам перафарміраваць сваё стаўленне”, – заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра.

Ён падкрэсліў, што санкцыі, вядома ж, паўплывалі на работу прадпрыемстваў, але прафесіяналізм кіраўнікоў усіх узроўняў даў магчымасць гібка і хутка з гэтай сітуацыі выйсці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть