Без рубрики

Вікторыя Азаранка ўзнялася на 26-е месца ў рэйтынгу WTA


Вікторыя Азаранка. Фота Getty Images

18 кастрычніка, Мінск . Беларуска Вікторыя Азаранка ўзнялася на 26-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA),

Перад пачаткам прэстыжнага турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе былы лідар сусветнага рэйтынгу знаходзілася на 32-й пазіцыі, а цяпер, пасля выхаду ў фінал, перамясцілася на 6 радкоў вышэй. Цяпер у актыве Вікторыі Азаранка 2505 ачкоў. Лепшая на сённяшні дзень беларуская тэнісістка Арына Сабаленка захавала за сабой другое месца, маючы 7115 балаў. Аляксандра Сасновіч паднялася на 84-ю пазіцыю (850 ачкоў), Вольга Гаварцова займае 132-е месца (567).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) – 9077 ачкоў;

2. Арына Сабаленка (Беларусь) – 7115;

3. Караліна Плішкава (Чэхія) – 5320;

4. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) – 4748;

5. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) – 4425;

6. Эліна Світоліна (Украіна) – 4096;

7. Марыя Сакары (Грэцыя) – 4005;

8. Унс Джабір (Туніс) – 3500;

9. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) – 3365;

10. Наомі Осака (Японія) – 3326.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) беларус Ілья Івашка займае 43-е месца (1330 ачкоў), у Ягора Герасімава 109-я пазіцыя (724).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) – 11 430 ачкоў;

2. Данііл Мядзведзеў (Расія) – 9630;

3. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) – 7995;

4. Аляксандр Звераў (Германія) – 6930;

5. Рафаэль Надаль (Іспанія) – 5635;

6. Андрэй Рублёў (Расія) – 5560;

7. Матэа Берэціні (Італія) – 4858;

8. Дамінік Цім (Аўстрыя) – 3815;

9. Каспер Рууд (Нарвегія) – 3615;

10. Хуберт Гуркач (Польшча) – 3378.

На гэтым тыдні Арына Сабаленка, Ілья Івашка і Ягор Герасімаў прымуць удзел у розыгрышы Кубка Крамля ў Маскве.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть