Без рубрики

Сучаснае еўрапейскае мастацтва: НЦСМ прадставіў выбраныя творы мастакоў розных краін


Фота з архіва

4 кастрычніка, Мінск . Выбраныя творы музейнага збору НЦСМ, падораныя мастакамі з замежных краін, прэзентавалі на выставе «Сучаснае Еўрапейскае мастацтва» ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Праект аб’яднаў творчыя выказванні 12 мастакоў з Германіі, Італіі, Латвіі, Нідэрландаў, Расіі і Швецыі, чые творы ўжо раней экспанаваліся ў НЦСМ.

«Нямецкі мастак Кірус Авербек у 2004 годзе падарыў нам адразу 18 твораў з філасофскай серыі, якія можна ўбачыць зноў у цэнтры. Сапраўдны гонар музейнай калекцыі — графічны твор «Ікар» вядомага італьянскага скульптара Масіма Г’ёці, персанальная выстава якога праходзіла ў Мінску амаль 20 гадоў таму», — расказалі арганізатары.

У НЦСМ таксама можна ўбачыць серыю карцін «Сусвет хутка згарэўшых сабак» расійскага мастака-вынаходцы Сяргея Катрана, які ў 2017 годзе прадстаўляў свой праект на Венецыянскім біенале, а ў 2018-м — персанальную выставу «Сакрэтная зона». У экспазіцыю ўвайшоў і візуальны дзённік латвійскага мастака Марыса Чачкі. «Гэта карціны-расказы, якія ілюструюць не падзеі, а вопыт. Яны абстрактна апісваюць чалавека і гутарку. Гледачам прапануецца расказ пра людзей, пры сімбіёзе дыялогаў і вопыту. Праз унутраныя перажыванні мастака і прызму ўспрымання рэальнасці гледачам адкрываецца магчымасць назіраць, а не чытаць гэтыя апавяданні», — адзначылі ў НЦСМ.

«Акрамя таго, госці ўбачаць партрэт Дэвіда Хокні, які напісаў італьянскі мастак Гаспар Манас. Сярод прадстаўленых аб’ектаў ёсць нават шкляныя «воблакі» мастачкі і выкладчыцы з Латвіі Ініты Эмане», — дадалі ў НЦСМ.

Свае творы таксама прэзентавалі беларускія майстры, якія працуюць за мяжой. Адзін з іх — Аляксандр Салівончык, ужо шмат гадоў жыве ў Германіі. «У 2019 годзе ў Мінску праходзіла яго выстава Straßenbahn 11, на якой прадставілі партрэты бяздомных Франкфурта-на-Майне. Яшчэ адна карціна з экспазіцыі належыць Людміле Тардоф-Кальмаевай. Мастачка жыве ў Нідэрландах, і яе насычаная сімваламі работа прысвечана жыццю на новым месцы, а таксама асабістым перажыванням ад пераезду з Беларусі», — падзяліліся арганізатары.

Адно з апошніх папаўненняў фонду — абстрактныя кампазіцыі з серыі «Лініі Сусвету» расійскага мастака Антона Кетава.

Экспазіцыя будзе доўжыцца па 31 кастрычніка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть