Без рубрики

Субоцін: стратэгію ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года зацвердзяць у бліжэйшы час


Аляксандр Субоцін. Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск . Стратэгію Беларусі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года плануецца зацвердзіць у бліжэйшы час. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін у час Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця”,

“Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях падрыхтаваў і ўнёс у Савет Міністраў стратэгію Беларусі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года, якой вызначаны канкрэтны план мерапрыемстваў. Ключавымі задачамі для нас з’яўляюцца развіццё рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва, лічбавізацыя адміністрацыйных працэсаў, трансфер тэхналогій і камерцыялізацыя інавацый, падрыхтоўка кадраў, развіццё творчага і вынаходніцкага патэнцыялу моладзі. У бліжэйшы час мы плануем зацвердзіць гэты дакумент на ўзроўні ўрада”, – сказаў Аляксандр Субоцін.

Ён таксама адзначыў, што ў ЕАЭС вырашаюцца пытанні ў сферы каардынацыі дзеянняў па абароне правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці. Адно з актуальных пытанняў – эфектыўнае выкарыстанне прававых інструментаў праваўладальнікам. “Вельмі важна, каб задачы абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, барацьбы з нядобрасумленнай канкурэнцыяй, процідзеяння нелегальнаму імпарту тавараў аднолькава трактаваліся і эфектыўна вырашаліся ў кожнай з нашых краін”, – падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Мэтай канферэнцыі з’яўляецца аналіз стану, праблем, тэндэнцый і перспектыў развіцця пытанняў інтэлектуальнай уласнасці ў сферы права, эканомікі, дзяржаўнага кіравання, сістэме навукова-тэхнічнай інфармацыі, сацыяльнай і іншых сферах дзейнасці ў Беларусі і за мяжой.”Тэма канферэнцыі непасрэдна звязана з работай навукі. Усё, што робяць вучоныя, – гэта і ёсць база інтэлектуальнай уласнасці ва ўсіх сферах: космас, электратранспарт, біятэхналогіі, сельская гаспадарка і іншыя. У цэлым беларускае заканадаўства ў гэтай сферы даволі развіта, правы распрацоўшчыкаў абаронены. Патрабуюць удасканалення пытанні заахвочвання вучоных за распрацоўкі, выплаты ганарараў, прэмій. Павінна быць прамая сувязь вынікаў вучоных і мер матэрыяльнага стымулявання”, – падкрэсліў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Праграмай канферэнцыі таксама прадугледжана ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу студэнцкіх работ і падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці і БДУ.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть