Без рубрики

Стома пра барацьбу з COVID-19: мы пакуль не можам даць людзям падставы расслабіцца і забыць пра вірус


Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

COVID-19 можа быць “лякарствам” ад анкалогіі. Напярэдадні аб гэтай тэорыі ўпамянуў і Лукашэнка

У Маскве і Падмаскоўі з-за эпідэміі з 28 кастрычніка па 7 лістапада ўстаноўлены нерабочыя дні

22 кастрычніка, Мінск . Развіццё сітуацыі з распаўсюджваннем COVID-19 паказвае, што расслабляцца грамадзянам пакуль нельга. Аб гэтым заявіў урач-інфекцыяніст, доктар медыцынскіх навук, рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігар Стома ў праграме “Маркаў. Нічога асабістага” на тэлеканале АНТ, .

Урач адзначыў, што прагнозы на доўгатэрміновы перыяд адносна каранавіруса не заўсёды надзейныя, бо на яго распаўсюджванне ўплывае шмат фактараў. “Пакуль сітуацыя няпростая і пакуль, у прыватнасці, прагназуючы лістапад месяц, мы не можам даць людзям падставы для радасці і для таго, каб расслабіцца і забыць пра гэту інфекцыю”, – сказаў Ігар Стома.

Медык адзначыў, што, як правіла, пандэміі доўжацца каля 2-3 трох гадоў, сітуацыя можа развівацца хвалепадобна на працягу некалькіх сезонаў.

“Кожны вірус унікальны, і, вядома, вірус SARS-CoV – 2 адрозніваецца ад віруса грыпу. Але ў цэлым можна прагназаваць, што вірус будзе захопліваць новыя арэалы. Барацьба за жылплошчу назіраецца не толькі ў людзей, але і ў вірусаў, а жылплошча для віруса – гэта чалавечы арганізм, – дадаў доктар медыцынскіх навук. – У пачатку пандэміі мы бачылі, як ён захопліваў пажылых людзей у першую чаргу, потым ён пайшоў на працаздольнае насельніцтва і пакрыху захопліваў новыя сферы для свайго жыцця. Цяпер мы ўжо бачым, што часта гэта маладыя здаровыя людзі”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть