Без рубрики

Шаўцоў: валанцёры Чырвонага Крыжа дапамагаюць бежанцам на граніцы


Фота з архіва

4 кастрычніка, Мінск . Валанцёры Чырвонага Крыжа актыўна дапамагаюць бежанцам на граніцы, заявіў генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў у эфіры тэлеканала СТБ, .

“Асноўны прынцып Чырвонага Крыжа – прыйсці на дапамогу таму, хто мае патрэбу ў гэтым. Мы не глядзім, якіх палітычных поглядаў, веравызнання, сацыяльнага статусу чалавек. Галоўнае, каб ён меў патрэбу і прасіў аб дапамозе, і мы гатовы прыйсці да любога, – адзначыў Дзмітрый Шаўцоў. – Сітуацыя, якая складваецца на граніцы з Беларуссю, вядома, даволі напружаная. Час ідзе да пахаладання, кожны дзень кліматычная сітуацыя пагаршаецца, і тыя бежанцы, якія сканцэнтраваны на граніцы з Беларуссю, знаходзяцца ў вельмі цяжкіх абставінах. Валанцёры Чырвонага Крыжа разам з Дзяржаўным пагранкамітэтам аказваюць медыцынскую, сацыяльную і медыка-рэабілітацыйную дапамогу. У тым ліку мы дапамагаем і адзеннем, коўдрамі, і ўсім неабходным, каб неяк дапамагчы людзям, якія апынуліся ў такіх, я сказаў бы, нечалавечых умовах”.

Генсакратар таксама пракаменціраваў сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй. “Чацвёртая хваля, вядома, прыйшла крыху раней, чым мы чакалі, па прычыне таго, што прыехалі студэнты, вярнуліся людзі з адпачынку, нашы ўзроставыя грамадзяне, якія былі на дачах, у вёсках. Менавіта гэты ўнутраны міграцыйны працэс і справакаваў такое даволі бурнае распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі сярод непрышчэпленых людзей. Ёсць нязначныя захворванні і сярод прышчэпленых, яны ў даволі лёгкай форме працякаюць, але ўсе медыкі канстатуюць, што пераважная большасць выпадкаў COVID-19 адбываецца сярод непрышчэпленых”, – дадаў ён.

Адказваючы на пытанне аб тым, як ужываюцца вакцыны ад грыпу і каранавіруса, Дзмітрый Шаўцоў адказаў: “Яны нармальна сябруюць паміж сабой. Аднак, па рэкамендацыях нашай санітарна-эпідэміялагічнай службы, спачатку, улічваючы важнасць, неабходна рабіць вакцынацыю супраць каранавіруснай інфекцыі. Са згоды чалавека яму могуць адначасова зрабіць адразу дзве прышчэпкі, аднак медыкі раяць зрабіць двухтыднёвы інтэрвал паміж прышчэпкамі, для таго каб пачалі выпрацоўвацца спачатку адны антыцелы, потым іншыя”, – падкрэсліў генеральны сакратар.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть