Без рубрики

Прадпрыемства НАН Беларусі атрымала ўзнагароду на Еўразійскім фармацэўтычным саміце


Фота прадпрыемства “Акадэмфарм”

15 кастрычніка, Мінск . Дзяржаўнае прадпрыемства “Акадэмфарм” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі атрымала перамогу ў намінацыі “Інавацыя года” конкурсу на саісканне Eurasian Pharma Awards, які прайшоў у рамках Еўразійскага фармацэўтычнага саміту (Ташкент, Узбекістан), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

“Узнагарода атрымана за своечасовасць і інавацыйнасць распрацовак установы, за вывядзенне на беларускі рынак першага джэнерыку рывараксабану. Гэты прэпарат прызначаны для прафілактыкі і лячэння ўскладненняў сардэчна-сасудзістых захворванняў, звязаных з павышанай рызыкай тромбаўтварэнняў. Перамога на прэстыжным конкурсе дасць магчымасць дзяржаўнаму прадпрыемству “Акадэмфарм” НАН Беларусі павысіць канкурэнтаздольнасць прадпрыемства на рынках краін ЕАЭС”, – сказалі ў прэс-службе.

На Еўразійскім фармацэўтычным саміце абмяркоўваліся тэндэнцыі развіцця фармацэўтычных рынкаў, асаблівасці рэгістрацыі прэпаратаў у 13 краінах: Беларусі, Расіі, Казахстане, Узбекістане, Кыргызстане, Арменіі, Азербайджане, Таджыкістане, Туркменістане, Украіне, Грузіі, Малдове і Манголіі. У рамках саміту быў праведзены конкурс на саісканне Eurasian Pharma Awards у 16 намінацыях.

Фота прадпрыемства “Акадэмфарм”

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть