«Ніякіх цэн тут няма і быць не можа». Лукашэнка аб суверэнітэце | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
Аляксандр Лукашэнка і Мэцью Чанс
4 кастрычніка, Мінск . Суверэнітэт і незалежнасць любой краіны не купляюцца і не прадаюцца. Гэты тэзіс Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў у інтэрв’ю тэлекампаніі CNN, .
«Ніякіх цэн тут няма і быць не можа. Суверэнітэт і незалежнасць любой краіны не купляюцца і не прадаюцца. Тым больш гэта не са мной», — падкрэсліў беларускі лідар.
«Што датычыцца таго, што Беларусь увойдзе ў склад ЗША, Вялікабрытаніі або Расіі, — гэта абсалютнае глупства. Нядаўна я на гэта пытанне таксама адказваў. Мы з Пуціным, кіраўніцтва Расіі і Беларусі ў цэлым дастаткова разумныя, каб у рамках дзвюх незалежных, суверэнных дзяржаў стварыць такі саюз, які будзе яшчэ мацнейшы за ўнітарнае ўтварэнне, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Такое пытанне (аб страце незалежнасці і ўваходжанні ў склад Расіі. — Заўвага ) на парадку дня не стаіць наогул. Гэта выдумка калектыўнага Захаду, як у нас кажуць. Адкрыта вам аб гэтым гавару».