Без рубрики

На Чукотцы з-за снежнай буры адмянілі заняткі ў школах


Фота ІА «Чукотка»

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Чукоцкай аўтаномнай акругі Анадыры з-за моцнага снегападу былі адменены заняткі ў шэрагу школ і прыпынена работа пераправы праз Анадырскі заліў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Чукотка».

Удакладняецца, што сёння на ўзбярэжжа Берынгава мора абрушыўся снегапад з паўночным ветрам, парывы якога дасягаюць 25 м/с. У акруговай сталіцы з-за моцнай пургі пагоршылася бачнасць на дарогах. Закрыта пераправа праз Анадырскі ліман, адменены заняткі другой змены ў школах у 6-7-х класаў у Анадыры. Акрамя таго, у пасёлку Вугальныя Копі з-за непагоды адмянілі заняткі для вучняў 1-7 класаў.

Як адзначае ТАСС, акруговае ўпраўленне МНС аб’явіла на паўвостраве штармавое папярэджанне. МНС Расіі рэкамендуе жыхарам аўтаномнай акругі выконваць меры бяспекі ў непагоду. Не рэкамендуецца без асаблівай неабходнасці пакідаць населеныя пункты і выходзіць на водныя аб’екты.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть